Расписание занятий
Подольск, ул. Кирова, 42Б
Понедельник, среда, пятница:
09:00-11:00
16:00-18:00
18:00-20:00
20:00-22:00
Младшая группа ОФП: суббота, воскресенье: 11:00-13:00.
Подольск, ул. Чистова, 12
Вторник, четверг:
16:00-18:00
18:00-20:00
Суббота:
10:00-12:00
12:00-14:00
Новости
У турніры ў Стоўбцах прынялі ўдзел спартсмены з Расіі
- Подробности
- Опубликовано 30.04.2022 11:06
Материал опубликованный на белорусском сайте https://www.pramen-news.by/ на языке оригинала
Сёння ў фізкультурна-аздараўленчым комплексе ў Стоўбцах прайшоў турнір па армейскім рукапашным баі, прысвечаны Дню яднання народаў Беларусі і Расіі, паміж Стаўбцоўскім спартыўна-патрыятычным клубам баявых адзінаборстваў «Абаронца Айчыны» і клубам «Факел» Саюза дэсантнікаў Расійскай Федэрацыі (г. Падольск).
Прывітаць удзельнікаў турніру прыйшлі старшыня раённага выканаўчага камітэта Дзяніс Колясень, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і старшыня Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане Валерый Гайдукевіч, дэпутат парламента Іван Мамайка, намеснік начальніка ўпраўлення ракетна-артылерыйскага ўзбраення Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь Аляксандр Голеў, старшыня Мінскай абласной арганізацыі ГА «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане» Павел Крэс, намеснік начальніка райаддзела міліцыі Уладзімір Кудрэвіч, раённы ваенны камісар Аляксей Дзядкоў, камандзір 25 Арсенала Аляксандр Бабенка, а таксама прадстаўнікі арганізацый ветэранаў вайны ў Афганістане Стаўбцоўскага і Слуцкага раёнаў.
Гэта было відовішчнае суперніцтва і, адначасова, свята, якое дэманстравала падрыхтоўку нашай моладзі да службы ў арміі, яе гатоўнасць абараняць Айчыну і быць сапраўднымі грамадзянамі сваіх краін. Беларусы і расіяне паказалі моцныя сяброўскія адносіны. Многія члены клуба «Факел» прыехалі ў Беларусь разам са сваімі бацькамі, якія захацелі падтрымаць дзяцей, а потым разам паглядзець нашу рэспубліку. Сёлета «Факелу» спаўняецца 21 год. Яго старшыня Уладзімір Быкоўскі запэўніў, што гэта адна вялікая сям’я аднадумцаў.
Падобныя турніры праводзяцца паміж клубамі «Абаронца Айчыны» і «Факел» у трэці раз. Стаўбцоўскі клуб на чале з кіраўніком Рыгорам Мамайка выступаў два гады таму ў Падольску, дзе збіраюцца клубы з розных куткоў Расіі, і вярнуўся прызёрам. Як адзначыў Уладзімір Быкоўскі, нельга не заўважаць высокі ўзровень падрыхтоўкі стаўбчан.
Пераможцы і прызёры турніра ў сваіх узроставых групах і вагавых катэгорыях былі ўзнагароджаны кубкамі і падарункамі.
Фотографии автора заметки Татьяны Пяткевич